Францішкане ў Беларусі
Паўстанне ў 1209 годзе Ордэну Меншых Братоў святога Францішка было сапраўды значнай падзеяй у Каталіцкім Касцёле. Ад самага пачатку пазначалася яно інтэнсіўным развіццём, паўсюль там, дзе людзі былі спрагнёныя “супакою і дабра”. Ужо ў XIII стагоддзі ордэн налічваў больш за 1500 кляштараў у 34 правінцыях, што ў сваю чаргу дзяліліся на кустодыі. Найбольш канвентаў паўставала на тэрыторыі Італіі, Францыі ды Германіі. Поўныя місійнага запалу, браты дабраліся ажно да Кітаю і татарскіх земляў. Асізскі Бедачына марыў несці Евангелле да ўсіх, а яго браты дапамагалі той мары здзяйсняцца.