ГАЛОЎНАЯ

Адпустовая ўрачыстасць святога Міхала Арханёла з удзелам арцыбіскупа

У кожнай парафіі ёсць асаблівыя дні, калі збіраецца ўся супольнасць, каб адзначыць значныя падзеі. Адным з такіх дзён для івянецкіх парафіянаў з'яўляецца ўрачыстасць у гонар святога Міхала Арханёла, вялікага абаронцы нашай Айчыны і апекуна вернікаў. Гэтымі днямі парафія ажывае асаблівым духам, напаўняецца радасцю і цяплом. Тым больш, што на святкаванне да францішканаў і іх парафіянаў завітаў сам арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў урачыстую Эўхарыстыю а 11:00.
Адноўлены стараннем івянецкіх вернікаў і душпастыраў на чале з пробашчам парафіі, а. Паўлам Раманчуком, бочны алтар надаваў сакральнай прасторы яшчэ больш ўрачысты характар. Менавіта за ўсіх ахвярадаўцаў, якія падтрымалі рэнавацыю святыні малітоўна і матэрыяльна, цэлебравалася гэтая Найсвяцейшая Ахвяра.
Прысутнасць на парафіяльнай урачыстасці дзяцей, моладзь, скаўтаў, дзіцячага і дарослага парафіяльнага хору, маладых сем’яў і старэйшых асобаў падкрэслівала мост паміж пакаленнямі і важнасць перадачы духоўных каштоўнасцяў. Гэты быў час, калі кожны можа адчуць сябе часткай вялікай духоўнай сям'і, аб'яднанай агульнымі традыцыямі і перакананнямі.
Гамілія біскупа Тадэвуша, як правіла, адлюстроўвае глыбокія аспекты веры, заклікаючы слухачоў да разважання і ўмацавання духоўных памкненняў, а дадатковы наглядны элемент з удзелам мясцовых студэнтаў, якіх мітрапаліт запрасіў памяняцца абуткам, каб паказаць вартасць трывання ва ўласнай веры і жыццёвых перакананнях дадаў пропаведзі асаблівую нагляднасць.
У гэтым годзе асвячэнне адноўленага абраза святога Міхала Арханёла, здзейсненае арцыбіскупам Тадэвушам, стала адным з цэнтральных момантаў святкавання, сімвалізуючы благаслаўленне і апеку Святога Міхала для ўсіх прысутных.

Івянец
Made on
Tilda