ГАЛОЎНАЯ

Выходныя разам з Марыяй

У кляштары айцоў францішканаў у Удзеле прайшоў “Weekend з Марыяй”. Гэта быў першы ў гэтым сезоне Weekend 13+, які сабраў юнакоў і дзяўчат з розных куткоў, каб разам паглыбіцца ў веру і адчуць атмасферу супольнасці. Госцем стаў кс. Алег Хмылко, які праз свае канферэнцыі і сустрэчы адкрываў вельмі важную тэму.
Тэма "Не май іншых багоў, апроч Мяне" закранала самыя важныя пытанні веры і вернасці Богу ў сучасным свеце. Праз разважанні, малітвы і дыскусіі ўдзельнікі мелі магчымасць прааналізаваць свае прыярытэты, зразумець, як зберагчы духоўныя каштоўнасці і ўбачыць аўтарытэт Бога ў жыцці.
Асаблівымі сталі моманты адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, Святая Імша з Фацімскім ружанцам і супольнай малітвы. Усе мелі час на асабістыя разважанні і сустрэчы з Богам у цішыні падчас “пустыні”.
Падчас Weekend з Марыяй было месца і для момантаў, якія дапамагаюць стварыць сапраўдную супольнасць: вечары ля каміна, час для адпачынку і размоў. Удзельнікі мелі магчымасць лепш пазнаёміцца адзін з адным, падзяліцца сваімі гісторыямі і досведам, а таксама паказалі цікавыя сцэнкі на розныя жыццевыя сітуацыі, якія яны самі і прыдумалі.
Гэты Weekend у Удзеле стаў для ўсіх удзельнікаў не толькі часам малітвы і духоўнага паглыблення, але і магчымасцю адчуць цеплыню братэрства і падтрымкі супольнасці. Вяртаючыся дадому, кожны атрымаў новыя сілы і натхненне. Айцы францішкане запрашаюць моладзь да ўдзелу ў наступных спатканнях, каб разам будаваць супольнасць, якая шукае Бога і знаходзіць Яго ў кожным моманце жыцця.
Удзела
Made on
Tilda