ГАЛОЎНАЯ

ЭКД 2024

ЭКД 2024 — Экстрымальная Крыжовая Дарога

Экстрымальная, таму што ноччу трэба пераадолець маршрут не менш за 40 км. (У гэтым годзе было 46,8км). У адзіночку або ў засяроджанасці. Ніякіх размоў і пікнікоў. Павінна быць балюча, каб чалавек мог пакінуць сваю зону камфорту і сказаць Богу: я тут не таму, каб Ты штосьці зрабіў для мяне, а таму, што хачу з Табой сустрэцца.
ЭКД — гэта не спорт. Гэта не прыгода. Гэта шлях да сустрэчы са сваёй душой. З Богам.

ЭКД — гэта выклік.

У гэтым выкліку самае галоўнае — дайсці да мяжы болю. Пакуль усё астатняе не скажа: чаму мяне няма дома у цёплым ложку. Той, хто пераадолець гэта ў сабе, пакідае зону камфорту. Гэта адкрывае новыя выклікі. І гэта дае вам шанец прыняць яшчэ адно рашэнне змяніць жыццё.

ЭКД — гэта барацьба.

Яна можа пачацца на любым кіламетры маршруту, тут няма правілаў. Напэўна, кожны на шляху адчуе яе па-рознаму. І тады, калі ўжо немагчыма пазбегнуць знясілення і стомленасці, усведамляеш, што менавіта вера з’яўляецца сілай, каб ісці далей.

ЭКД — гэта сустрэча з Ім.

Гэта як раз і з’яўляецца галоўнай мэтай ЭКД. Цішыня, малітва, медытацыя, доўгі начны шлях— усё гэта толькі для таго, каб сустрэць Бога, а не для іншай мэты.

Экстрэмальная Крыжовая Дарога — гэта сапраўднае духоўныя рэкалекцыі, пасля якіх чалавек можа рэальна перамяніцца.

Вазьмі свой крыж і ідзі ў ЭКД, каб змяніць сваё жыццё!
Удзела
Made on
Tilda