Тэксты

Поўны адпуст з нагоды 800-годдзя святкавання Божага Нараджэння у Грэчча

800 год таму ў Грэчча святы Францішак запрагнуў узгадаць Нараджэнне Пана, гэтым самым стварыўшы традыцыю батлейкі. Гэтая традыцыя з часам распаўсюдзілася на ўвесь Касцёл і дапамагае нам глыбей перажываць вялікую таямніцу Ўцелаўлення.

17 красавіка 2023 года,у межах святкавання 800-годдзя стварэння святым Францішкам каляднай батлейкі ў Грэчча, настаяцелі францішканскіх ордэнаў звярнуліся да Святога Айца з наступнай просьбай:

«Каб дапамагчы духоўнаму аднаўленню вернікаў і памножыць жыццё з Божае ласкі, просім, каб пачынаючы з 8 снежня 2023 году – урачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, да 2 лютага 2024 году – свята Ахвяравання Пана, вернікі маглі атрымаць поўны адпуст пад звычайнымі ўмовамі, наведваючы святыні, што прыналежаць да францішканскага ордэну па ўсім свеце, і молячыся перад усталяванымі там батлейкамі. Таксама і тыяхто хварэе і не можа фізічна браць удзел у набажэнствах, могуць атрымаць дар поўнага адпусту, ахвяруючы свае цярпенні Богу і выконваючы рэлігійныя практыкі.

Апостальская Пенітэнцыярыя падтрымала гэтую просьбу, прадставіўшы права публічна яе агучваць. У пасланні, скіраваным да ўсіх братоў і сясцёр з Францішканскай Сям'і, настаяцелі ордэнаў паведамляюць: «Ва ўсіх святынях, што даручаны нашай пастырскай апецы, вернікі змогуць атрымаць поўны адпуст на звычайных умовах з 8 снежня 2023 году да 2 лютага 2024 году». Яны адзначаюць, што гэты "прывілей" добра адлюстроўвае асаблівыя адносіны паміж святым Францішкам і Касцёлам, гэтаксама як гісторыя адпусту ў Парцыюнкулі 800 год таму. Настаяцелі выражаюць надзею, што для ўсёй Францішканскай Сям'і гэта будзе нагодаю лучнасці ў святкаванні юбілею і духоўнай адновы.

Ліст падпісалі: Адказны IFC-TOR Фрэнсіс Дункан OSF и генеральныя настаяцелі францішканскіх ордэнаў: Массіма Фузарэллі OFM, Карлас Альберта Траварэллі OFMConv, Цібор Каўзер OFS, Раберта Джэнуін OFMCap, Аманда Трухільё Кана TOR.
АФІЦЫЙНА
Made on
Tilda