Тэксты

Дзень посту, малітвы і пакуты ў інтэнцыі супакою

Згодна з запрашэннем Святога Айца 27 кастрычніка 2023 г. аб'яўлены днём посту, малітвы і пакуты ў інтэнцыі супакою ў свеце, асабліва там,дзе ён найбольш патрэбны. Мы, францішканскія настаяцелі, чальцы Федэрацыі Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы (FEMO) з Беларусі, Балгарыі, Чэхіі, Казахстана,Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Узбекістана і Венгрыі, сабраныя ў венгерскім нацыянальным марыйным санктуарыі Шэнткут, далучаемся да гэтай ініцыятывы і просім аб гэтым самым усіх людзей, якія штодня стараюцца жыць францішканскай духоўнасцю.

Сын Божы прыйшоў на гэты свет як Князь Супакою. Ён звярнуўся да сваіх вучняў: „Супакой пакідаю вам, супакой мой даю вам”. 37 год таму, 27 кастрычніка 1986 r. св. Ян Павел II ля грабніцы святога Францішка з Асізісустрэўся з рэлігійнымі лідэрамі з усяго свету, каб маліцца аб дары супакою для людзей. Сёння, падобна як і тады, калі парушана была гармонія і сусветны супакой, наступца Хрыста на зямліi кіруе да людзей добрай волі заклік аб посце, малітве і пакуце.

Праз заступніцтва Беззаганнай Багародзіцы, просім Езуса Хрыста: аб дары супакою для краін, церпячых ад войнаў; за ахвяраў вайны; аб ласцы зразумець, што насілле, тэрарызм i вайна супраціўляюцца сапраўднаму рэлігійнаму духу; аб шчырым і цярплівым дыялогу; аб узаемным прабачэнні крыўдаў i прадузятасцяў;аб перамозе над эгаізмам, нянавісцю і насіллем; аб братэрстве і справядлівым супакою.

Святы Францішак з Асізі – маліся за нас і за ўвесь свет!


o. Tomáš Lesnak – генеральны дэфінітар

o. Marian Gołąb – кракаўскі правінцыял, кіраўнік FEMO

o. Wojciech Kulig – гданьскі правінцыял, віцэкіраўнік FEMO

o. Grzegorz Bartosik – варшаўскі правінцыял

o. Piotr Pawlik – чэшскі правінцыял

o. Martin M. Kollár – кустош у Славакіі

o. Dariusz Harasimowicz – кустош у Расіі і Казахстане

o. Stanisław Pękala – вікары украінскай правінцыяльнай кустодыі

o. Stanisław Rochowiak – дэлегат ва Ўзбекістане

o. Piotr Stroceń – дэлегат у Літве

o. Paweł Romańczuk – дэлегат у Беларусі

o. Jarosław Bartkiewicz – дэлегат у Балгарыі

o. Paweł Cebula – дэлегат у Венгрыі

o. Jan Maria Szewek – сакратар FEMO.
АФІЦЫЙНА
Made on
Tilda