Той, каму гісторыкі філасофіі прыпісваюць гэтую ідэю, быў адным з найбольш уплывовых мысляроў XIV стагоддзя, а да таго ж добра арыентаваўся ў хіміі, оптыцы і нават выдаў трактат “Аб нікчэмнасці магіі”, дзе выкрываў апошнюю навуковымі метадамі. Аднак сёння манах-францішканін Уільям з ангельскай вёскі Окхам вядомы адной ідэяй, якая — па сакрэту вам скажу — нарадзілася на тры стагоддзя пазней свайго “аўтара”:
«Non sunt entia multiplicanda praeter necessitatem»
“Не варта множыць сутнасці без неабходнасці”.