Распачаўся месяц кастрычнік, асаблівым чынам прысвечаны Багародзіцы. Ён запрашае нас узяць у рукі ружанец, каб разважаць таямніцы з жыцця Хрыста і Марыі. Ружанцовая малітва мае ў Каталіцкім Касцёле глыбокую традыцыю, якая бярэ свой прачатак яшчэ з IV стагоддзя і стала ўжо “класікай” хрысціянскай духоўнасці. Але ці вядома вам, што францішкане маюць свой непаўторны стыль гэтай сузіральнай малітвы, з якім і прапануем вам сёння пазнаёміцца.
“Францішканскі вяночак”, якую таксама называюць “Ружанцам да сямі радасцяў Найсвяцейшай Панны Марыі”, датуецца 1422 г. Паводле францішканскага гісторыка айца Лукі Вэдзінга (1588-1657), паходжанне францішканскага Ружанца адносіцца да XV стагоддзя. У 1422 г. Найсвяцейшая Панна Марыя аб’явілася навіцыю Джакомо ў Асізі. З дзяцінства ён штодня ахвяроўваў Панне Марыі вянок з руж. Аднак, калі ён уступіў у Ордэн, быў вымушаны адмовіцца ад гэтага любімага звычаю і прысвяціць увесь свой час практыкам Ордэна. Тады Марыя з’явілася паслушніку, каб суцешыць яго і паказаць яшчэ адну штодзённую ахвяру, якую яна ацаніла б яшчэ больш. Замест таго, каб плесці сапраўдны вянок з жывых кветак, ён мог бы штодзённа прамаўляць духоўны “вяночак”, разважаючы над яе «сямю радасцямі». Малады паслушнік распаўсюдзіў гэтае набажэнства сярод іншых братоў, і неўзабаве яно стала папулярным ва ўсім францішканскім Ордэне.
Сярод меншых братоў заахвочванне гэтай пабожнасці прыпісваюць Банавэнтуры, Херубіну са Спалета, Яну Капістрану, Пелбарту з Тэмешвара і Бернардыну з Сіены. Кажуць, што Бернадзін меў бачанне Дзевы Марыі, калі разважаў пра сем радасцей Марыі.
Па словах Чарльза Сэманса, ““Францішканскі вяночак” дае нам магчымасць разважаць над некаторымі таямніцамі, якіх мы не знаходзім у дамініканскім [традыцыйным Ружанцы], напрыклад, над пакланеннем трох каралёў”.
Як маліцца на францішканскім ружанцы?
Францішканскі Ружанец на працягу стагоддзяў быў акрэслены рознымі назвамі. Аднак у наш час гэтая практыка больш вядомая як «Францішканская вяночак» або «Ружанец сямі радасцей Маці Божай». Гэты Ружанец, па сутнасці, складаецца з сямі дэкад і з’яўляецца разважаннем над сямю радасцямі Панны Марыі.
Большасць католікаў могуць быць знаёмыя з сямю смуткамі Марыі, але яны схільныя ігнараваць сем радасцей, старажытнае набажэнства, якое нагадвае сем радасных эпізодаў з жыцця Панны Марыі. Францішкане — тыя, хто на працягу стагоддзяў дапамаглі захаваць гэтую традыцыю.
Францішканскі Ружанец пачынаецца з першай радасці. Мы молімся «Ойча наш» і дзесяць «Вітай, Марыя». Мы паўтараем тую ж паслядоўнасць яшчэ шэсць разоў, па адной для кожнай радасці. Мы можам дадаць малітву «Хвала Айцу» і фацімскую малітву ў канцы кожнай дэкады, але гэта не абавязкова. На заканчэнне традыцыйна дадаецца яшчэ два разы “Вітай Марыя”, каб ушанаваць гады жыцця Багародзіцы на зямлі (паводле старажытнай хрысціянскай трыдыцыі яна мела 72 гады).
Сем радасцяў вельмі нагадваюць пяць радасных таямніц Ружанца. Вось яны:
1. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі аб уцелаўленні Сына Божага
2. Наведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты
3. Нараджэнне Езуса Хрыста
4. Паклон Трох Каралёў
5. Езуса знаходзяць у святыні
6. Змёртвыхпаўстанне Хрыста
7. Унебаўзяцце і ўкаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі на Каралеву неба і зямлі
Набажэнства да сямі радасцяў Марыі дапамагае нам зразумець, што нашае зямное існаванне — гэта не толькі смутак, але яно поўнае радасцяў, якімі варта дзяліцца і адзначаць іх.