Тэксты

Благаслаўлёны Банавентура з Патэнцы

26 кастрычніка ў літургіі ўзгадваецца францішканскі благаславёны Банавентура з Патэнцы. Нарадзіўся Карл Антоні Герард у 1651 годзе ў італьянскім мястэчку Патэнца. Маючы 15 год уступіў у Ордэн Братоў Меншых Канвентуальных і прыняў манаскае імя Банавентура. Будучы благаславёны прагнуў быць звычайным братам законным, але з волі настаяцеляў прыняў у 1675 годзе святарскія пасвячэнні. Банавэнтура стараўся верна наследаваць св. Францішка ў аскезе жыцця, адрачэнні, беднасці і паслухмянасці.

Благаслаўлёны Банавентура адзначаўся вялікай пашанай да Найсвяцейшага Сакрамэнту і горача любіў Маці Божую. Бог даў яму шмат харызмаў, такіх як дар прароцтва, ласку кантэмпляцыі і дар лячэння хвароб. Па пятніцах ён бічаваў сябе да крыві ў памяць аб Муцы Хрыста. Ён вельмі ласкава адносіўся да бедных, хворых, пакутуючых і тых, хто каяўся. Ён быў добрым прапаведнікам і нястомным спавядальнікам.
Цікава, што Банавентура па характары быў выбуховы, запальчывы і зласлівы, але дзякуючы малітве і нястомнай працы над сабой, ён стараўся ўтаймаваць гэтыя схільнасці. На працягу шматлікіх гадоў Банавентура цярпеў ад хранічных хваробаў, але зносіў іх з гераічнай цярплівасцю і ніколі не наракаў.

У яго біяграфіі ёсць момант, які, амаль дакладна, нагадвае выпадак з жыцця св. Францішка з Асізі, а менавіта спатканне хворага праказай. Банавентура найперш адчуў адразу да яго, але апамятаўшыся, вярнуўся, прытуліў і пацалаваў пракажонага.

Пасля працяглай хваробы Банавентура з імем Марыі на вуснах памёр у Равела ў кастрычніку 1711 г. Папа Пій VI залічыў яго да ліку благаслаўлёных 26 лістапада 1775 г.
FRANCISCALIA
Made on
Tilda