Ці задумваліся Вы калі – небудзь, што адбудзецца, калі змяшаць чорную і зялёную гарбаты? Яшчэ нядаўна я i сам лічыў, што гэта лісце розных раслін, бо маюць розны выгляд, смак і пах. А насамрэч гэтыя віды гарбаты вырабляюць з адной і той жа расліны, а адрозніваюцца яны толькі рознай тэхнікай апрацоўкі лісця: зялёную гарбату спачатку лёгка падсушваюць на сонцы а пасля паддаюць цеплаапрацоўцы, а чорная вяліцца на сонцы даўжэй, дзякуючы чаму атрымлівае свой даўкі смак.