Блог

"Вось гэтасць", або што робіць Цябе ўнікальным

БРЫТВА ОКХАМА
Ці задумваліся Вы калі – небудзь, што адбудзецца, калі змяшаць чорную і зялёную гарбаты? Яшчэ нядаўна я i сам лічыў, што гэта лісце розных раслін, бо маюць розны выгляд, смак і пах. А насамрэч гэтыя віды гарбаты вырабляюць з адной і той жа расліны, а адрозніваюцца яны толькі рознай тэхнікай апрацоўкі лісця: зялёную гарбату спачатку лёгка падсушваюць на сонцы а пасля паддаюць цеплаапрацоўцы, а чорная вяліцца на сонцы даўжэй, дзякуючы чаму атрымлівае свой даўкі смак.


Людзі – не гарбата, канешне, але з намі падобна: нават дзве амаль такія самыя асобы не будуць аднолькавыя, дзякуючы розным акалічнасцям жыцця і ўласным выбарам.

Унікальнасць кожнага і кожнай з нас шануецца, падкрэсліваецца, транслюецца амаль з кожнага праса. Здаецца, гэта модны і сучасны трэнд, але ўжо на мяжы XIII – XIV стагоддзяў, значны францішканскі філосаф і багаслоў Ян Дунс Скот звярнуў на яго ўвагу. (Дарэчы, “Скот” – таму што родам з Шатландыі, а чалавекам ён быў высокай культуры:))

Паводле яго меркавання, прычынай унікальнасці не можа быць ані існаванне, ані якасць, ані форма, ані матэрыя, а з’яўляецца ёй – “haecceitas” - новаўтвораны ім лацінскі тэрмін, які можна перакласці як “вось гэтасць” – стан формы субстанцыі ў яе найвышэйшай дасканаласці. То бок, тлумачачы з філасофскай на нармальную мову: наша унікальнасць ёсць не выпадкам, але жаданнем Створцы.


Калі адкрываем сябе паводле Яго плану – кіруемся да найбольш дасканалага нашага стану. Капіруючы кагосьці ніколі не станем сабою = не здзейснім Божы план. Адсюль вынікае, што адкрыванне ўласнай унікальнасці закладзена не ў жаданні поспеху ці нейкіх “плюшак” з яе вынікаючых, а ў самой нашай прыродзе. Падумайце калі ласка пра гэта за гарбатай. Чорнай ці зялёнай.
Made on
Tilda