Мудрасць. Інструкцыя абслугі
Знаёмае пачуццё, праўда? Дантэ, на самым пачатку сваёй “Боскай камедыі” трапна акрэслівае стан “паміж”. У нашым жыцці гэтага “паміж” больш чым дастаткова: паміж чаканнямі і рэальнасцю, паміж абавязкамі і жаданнямі, паміж Божым і чалавечым – прыклады можна множыць бясконца. Адметнасць Дантавага “паміж” у тым, што гэты пераход з “правага шляху” у змрочны і страшны лес – пачатак яго знакамітай выправы ўглыб сябе самога праз пекла, чысцец і ўсе нябесныя ўзроўні – пачынаецца з цемры.
На пачатку…
Бог стварае гэты свет праз упарадкаванне, аддзяляючы цемру ад святла, правёўшы мяжу паміж хаосам і ладам. “Што значыць, аддзяліў?” – можам запытацца ўслед за Янам Хрызастомам. “Кожнаму акрэсліў сваё месца і вызначыў уласцівы час.” У сваёй адвечнай мудрасці, Створца не толькі бачыць рэчы, такімі, якімі яны стануць у перспектыве, але і дзеліцца гэтым бачаннем са сваім стварэннем на самым пачатку. Святы Аўгустын, каментуючы стварэнне свету, падкрэслівае, што на самым пачатку Бог напоўніў прастору духоўным святлом мудрасці і зразумення.
У старажытнасці разважанне над таямніцамі навакольнага свету лічылася выключна мужчынскім заняткам ( да сёння тэорыі “што было б, калі б…” найчасцей пачуеш у мужчынскай кампаніі. Тым больш цікава, што Мудрасць у Бібліі – жаночага роду. Hokmah – увасабленне мудрасці, якая “ведае і разумее ўсё”, была з Богам, калі Ён ствараў сусвет, з лагоднасцю дапамагае Яму кіраваць існым (Мдр 9, 9-11). Гэты вобраз Мудрасці паступова фармаваўся напрацягу паўстання дыдактычных кніг Старога Запавету, развіваючыся ў перакананне, што без яе немагчымае праведнае і глыбокае жыццё. Нават у Пралогу Евангелля паводле св. Яна бачым адгалоскі гэтай навукі ў тэрміне “Слова”, якім той акрэслівае Божага Сына. Справа ў тым, што “Слова” (Logos) з’яўляецца эквівалентам мужчынскага роду для Мудрасці, тым самым падкрэсліваючы, што менавіта Хрыстос і ёсць уцелаўлёнай Мудрасцю.
Крок першы: ад тэорыі да практыкі
Грэцкі філосаф Арыстоцель на самым пачатку сваёй “Метафізікі” апісвае аж шэсць якасцяў сапраўднай мудрасці: яна ахоплівае усю рэчаіснасць, здольная дапамагчы пазнаваць найглыбейшыя асновы рэчаіснасці, дае пэўнасць у ведах, уплывае на іншых, яе шукаюць дзеля яе самой і ўрэшце – “ad sapientiam pertinet ordinare” - мудрасць там, дзе лад і парадак. Саму ж мудрасць мысляр акрэсліў як “пазнанне ў святле першапрычынаў”. То бок, мудры той, хто ведае, што ляжыць у фундаменце жыцця, у самай яго аснове. Але варта зрабіць акцэнт таксама на пазнанні. Для нас, выхаваных у заходняй інтэлектуальнай культуры, яно асацыюецца перш за ўсё з інтэлектам, аналітычнай працай розуму. Адсюль небяспека, што Божы дар мудрасці, які кожны хрысціянін прымае падчас сакраманту бежмавання, будзе ўспрымацца выключна ў якасці “шпаргалкі” для пашырэння нашых ведаў, без аніякага ўплыву на жыццё. Калі пытаешся сталых хрысціянаў пра запаведзі, рэдка калі можна пачуць адмоўны адказ. Калі больш канкрэтна просіш назваць нейкую з іх – у адказ можна часам злавіць здзіўлены позірк: навошта мне іх ведаць на памяць? Я ж ведаю, дзе іх у малітоўніку знайсці!
Тымчасам, біблійны тэрмін da’at – “пазнанне” - бярэ пачатак з дзеяслова jȧda’, які значыць не толькі “ведаць”, але і “разумець, дасведчыць”. Такая логіка Бібліі: тэорыя павіннапераходзіць у практыку, інакш застаецца пустым гукам.
Крок другі: хто ёсць хто?
Біблія кажа выразна: “нясмелыя думкі смяротных і прадбачанні нашы няпэўныя” (Мдр 9,14). Патрабуем Мудрасці не толькі, каб разабрацца ў сабе і свеце вакол, але накіраваць жыццё на збаўленне. Бог пасылае нам сярод сваіх дароў тры, асаблівым чынам прыдатныя да гэтай справы: мудрасць, розум і раду. Здавалася б, ужывай, жыві і радуйся, але не ўсё аказваецца так проста.
Падчас падрыхтоўкі да канфірмацыі, як толькі падыходзіць справа да тлумачэння трох першых дароў Святога Духа, паўстае пэўны клопат: альбо іх апісанне падобнае, бы блізняты на сямейным фатаздымку, альбо зведзена выключна да справаў звязаных з верай і яе вызнаваннем. У выніку, кандыдаты з мудрым выглядам ківаюць галовы, мяркуючы, што хоць і цяжка разабрацца, навошта Дух Cвяты іх адорвае тымі дарамі - запас бяды не чыніць, у жыцці напэўна спатрэбяцца.
Насамрэч, хоць усе гэтыя дары і адносяцца да сферы пазнання, дазваляюць нам здзяйсняць яго усебакова. Дар мудрасці (sapientia) дазваляе пазнаваць рэчаіснасць у святле яе найглыбейшых прычын (за гэтае зграбнае акрэсленне мы ўжо падзякавалі язычніку Арыстоцелю). А паколькі Першапрычына ўсяго нам знаёмая, за святым Аўгустынам можам паўтарыць, што яна – гэта „cognitio divinorum”, пазнанне таго, што Божае.
Пасля ў гульню ўступае дар розуму (intellectus), дзякуючы якому Бог дазваляе нам глыбей пазнаць Сябе на зямлі, дае магчымасць глыбей пранікаць у сэнс Свайго Аб’яўлення. Гэта больш дэтальнае пазнанне праўд веры, Бога і чалавека, здарэнняў, іх істоты і значэння.
Дар рады (consilium) у сваю чаргу дапамагае нам, асветленым мудрасцю і ўзбагачаным разумным пазнаннем, прымаць слушны выбар у складаных і няясных сітуацыях, прымаць рашэнні – то бок здзяйсняць на практыцы тое, што пазналі дзякуючы папярэднім двум дарам.
Калі б мы параўналі гэтыя дары да малявання, то мудрасць дазваляе нам першапачаткова акрэсліцца з істотным, розум – гэта прамалёўка дэталяў, а рада – выбар канчатковага варыянту, як твор мастацтва мае выглядаць.
Крок трэці: Божы дар і яешня.
Паводле знакамітай прымаўкі, гэтыя рэчы лепей не блытаць. Часта Божая мудрасць і чалавечая кемлівасць настолькі падобныя і звязаныя, што гэта зрабіць даволі цяжка. У выніку, чалавечыя ідэі выдаюцца за Божае асвячэнне, а Божыя інсайды аспрэчваюцца і крытыкуюцца, быццам неабавязуючыя тэорыі. Як не памыліцца? З дапамогай прыходзіць нам святы Тамаш з Аквіну. Згодна з яго назіраннямі, нават калі б мы маглі зразумець усе зямныя справы навокал, гэта была б толькі частковая мудрасць, якую св. Тамаш называе разважлівасцю. Паводле яго, разважлівасць – гэта не поўная мудрасць, бо адносіцца толькі да пэўнага элементу рэчаіснасці. Адносна мудры захоўвае лад у канкрэтнай сферы жыцця, і можа асягнуць яго ўласнымі сіламі. Але, каб стаць абсалютна мудрым і захаваць лад ва ўсім, без Божай дапамогі нам не абысціся. Добры цырульнік – гэта досвед і развіццё. Але самаго толькі досведу і жадання развіцця не хопіць, каб пры гэтым быць яшчэ і любячым мужам,бацькам і сынам, добрым хрысціянінам, годным чалавекам.
На цёмных шляхах нашага жыцця проста неабходна святло. Не звычайнае святло электрычнага ліхтара, а тое, з пачатку кнігі быцця, дараванае самім Створцам. Здольнае даць нам магчымасць пазнаваць і разумець. Нездарма, толькі той, хто, як Дантэ выправіўся ў гэтую захапляльна небяспечную вандроўку па ўсіх раёнах пекла і неба, не зможа назваць Збаўцу інакш, як “la Somma Sapienza” – Найвышэйшая Мудрасць.
Земную жизнь пройдя до половины,
Я очутился в сумрачном лесу,
Утратив правый путь во тьме долины.