Час ад часу прыходзяць на мой тэлефон смс-ы з перасцярогай пра буры, снегапады і іншыя небяспекі. І пашана ім за гэта. Клопат з імі такі сам, як з усімі іншымі перасцярогамі – часам іх ігнаруеш, бо "можа пойдзе бокам”, бо “як зазвычай перабольшваюць”, бо “як-небудзь абыдзецца”. Аднак, калі сапраўды здараецца нешта дрэннае, пачынаю наракаць: “а вось мог зрабіць і не зрабіў”.
Ян Хрызастом тлумачыць гэтую нечаканую памылку ў канфігурацыі ратавальнага смс наступным чынам: “Калі б шмат людзей ведалі момант сваёй смерці, тады напэўна з увагі на гэтую гадзіну аказаліся б заўзятымі. Дзяля таго, каб не дбалі выключна пра гэты дзень, не абвяшчае ані гэтага дня супольнага, ані дня смерці кожнага, каб заўсёды чакалі, каб заўжды былі заўзятымі. Таму заканчэнне кожнага жыцця ўчыніў невядомым...”