ГАЛОЎНАЯ

“Шлях, мэта, праваднік”. Рэкалекцыі для школьнай моладзі ў Івянцы

Івянецкі кляштар святога Антонія з 23 па 25 лютага сабраў на рэкалекцыі школьную моладзь з мясцовых парафій. Хлопцы і дзяўчаты разам з душпастырамі чыталі Кнігу Тобіі, разважалі над жыццёвым шляхам, яго мэтамі, і “праваднікамі”, якіх Бог ставіць на іх шляху. Не абышлося без супольнай Літургіі, малітваў праслаўлення падчас адарацыяў, сведчанняў, вясёлых (але “нягучных”, бо пост:) інтэграцыйных забаваў і нават інтэлектуальнай гульні ў суботу, падчас якой моладзь магла паспаборнічаць у ведах.

“Магчымасць даведацца, як іншы чалавек перажывае адносіны з Богам, адчуванне адзінства, нагода цікава правесці час і дазнацца штосьці новае” – вось плёны сустрэчы, якія агучыла моладзь падчас “фідбэку” (зваротнай сувязі) на заканчэнне спатканння.
Івянец
Made on
Tilda