ГАЛОЎНАЯ

НА ХВАЛІ ПРАСЛАЎЛЕННЯ

Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на біблійна-музычныя рэкалекцыі «На хвалі праслаўлення», прысвечаныя Кнізе прарока Даніэля, якія пройдуць з 19 па 21 красавіка ў францішканскім кляштары ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).



Калі спрабаваць акрэсліць дзівосныя падзеі, апісаныя ў Кнізе Даніэля, то першы выраз, які прыходзіць у галаву – гэта “праслаўленне”…



Гэты біблейскі тэкст пацвярджае, што праслаўленне не столькі музычны кірунак ці пэўная эстэтыка, а хутчэй – стыль жыцця і акрэслены пагляд на рэчаіснасць. Праслаўленне Бога не патрабуе спецыяльных месцаў ці часу, яно здольнае ўратаваць чалавека, які давярае, з кожнага полымя. Прыняцце таго, што маеш сёння, вызваляе з патрэбы жадаць больш, быць кімсьці іншым, насычацца чужой увагай і захапленнем. Сенека малодшы меўся сказаць, што чалавек, які бясконца параўноўвае сябе з іншымі, ніколі не будзе шчаслівы. Праслаўленне Бога – падзяка за ўсе Яго справы адносна мяне і людзей навокал – здольнае вярнуць мне магчымасць бачыць дабро, ачысціць сэрца ад яду зайздрасці. ” Праслаўленне не канстатуе фактаў, яно аздараўляе і змяняе рэчаіснасць, бо запрашае заўважыць яе Аўтара. Менавіта малітве праслаўлення, яе духоўнасці праз прызму Кнігі Даніэля і будуць прысвечаныя рэкалекцыі.




Апроч канферэнцый, працы ў групах і асабістай малітвы, кожны з удзельнікаў будзе мець магчымасць пазнаёміцца з духоўнасцю і на практыцы паўдзельнічаць у малітве праслаўлення. Існуе таксама магчымасць штодзённай размовы з душпастырам, дзякуючы якой удзельнікі змогуць акрэсліць, на якую сферу жыцця скіроўвае іх ўвагу пачутае, прачытанае і прамедытаванае Божае Слова.



Удзел у рэкалекцыях могуць прыняць толькі паўналетнія асобы. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Івянец
Made on
Tilda